Служба знешняй разведкі Украіны: на Раство Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю з чалавечымі ахвяраміУ…

Служба знешняй разведкі Украіны: на Раство Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю з чалавечымі ахвярамі

У ведамстве мяркуюць, што ён працягнецца маштабная спецаперацыя Крамля па зрыве мірных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША, першым этапам якой стащ укід пра “напад на рэзідэнцыю Пуціна”.

З высокай верагоднасцю мы прагназуем пераход ад маніпулятыўнага ўплыву да ўзброенай правакацыі з боку расійскіх спецслужбаў са значнымі чалавечымі ахвярамі. Чаканы час — напярэдадні або падчас святкавання Раства паводле юліянскага календара. Месцам правакацыі можа быць рэлігійны будынак або іншы аб’ект з высокім сімвалічным значэннем як у Расіі, так і на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Як нагадваюць у разведцы, рэжым Пуціна неаднаразова выкарыстоўваў гэтую тактыку ўнутры Расіі. Цяпер такая ж мадэль экспартуецца за мяжу, што ўскосна пацвярджаецца публічнымі заявамі вышэйшых расійскіх чыноўнікаў.