
45 000 дамоў у Берліне цяпер без электрычнасці
Гэта стала вынікам пажару на кабельным мосце ў суботу. Святла можа не быць нават да 8-га студзеня.
Паліцыя лічыць, што гэта мог быць падпал. Адказнасць узяла на сябе леварадыкальная групоўка «Вулкан», якая пратэстуе супраць выкарыстання выкапнёвай энергетыкі і ШІ.
Пацярпелыя больніцы ды іншыя ўстановы ўжо атрымліваюць аварыйныя генератары, каб перажыць «блэкаўт».