Лідарка венесуэльскай апазіцыі агучыла імя таго, хто мусіць стаць новым прэзідэнтам краіныМарыя Кары…

Лідарка венесуэльскай апазіцыі агучыла імя таго, хто мусіць стаць новым прэзідэнтам краіны

Марыя Карына Мачада, якая нядаўна атрымала Нобэлеўскую прэмію міру, заявіла, што Нікалас Мадура быў адхілены ад улады, бо адмовіўся ад перамоваў.

У заяве Мачада гаворыцца аб тым, што ўзяць на сябе адказнасць за кіраванне Венесуэлаю цяпер павінен Эдмунда Гансалес Урутыя, які быў супернікам Мадуры на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года. Венесуэльская апазіцыя лічыла яго пераможцам тых выбараў, аднак Мадура не збіраўся аддаваць уладу.

Мачада паабяцала, што новая ўлада выпусціць з турмаў усіх палітзняволеных.