Разьвітаньне з Нэлі ВаданосавайРазьвітаньне з Нэлі Ваданосавай адбудзецца ў панядзелак, 5 студзеня,…

Разьвітаньне з Нэлі Ваданосавай

Разьвітаньне з Нэлі Ваданосавай адбудзецца ў панядзелак, 5 студзеня, у Беластоку — з 10:00 да 13:30.
Пахаваньне — 14 студзеня.

Дачка, Кацярына Ваданосава, папрасіла не публікаваць месца разьвітаньня публічна — мама не хацела ані пампэзных прамоваў, ані вялікай публічнасьці. Таксама просяць не рабіць фота і відэа ў зале.

Тыя, хто хоча прыйсьці, могуць напісаць Кацярыне ў асабістыя паведамленьні — яна дашле адрас.

«Дзякуй за ўсе добрыя словы, дапамогу і спачуваньне», — напісала яна.

Спачуваем.

Мая Краіна Беларусь