Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Паўла Севярынца і Ніны Багінскайhttps://smarturl.click/207Z0 30 сьнежн…

Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Паўла Севярынца і Ніны Багінскай

https://smarturl.click/207Z0

30 сьнежня
1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці ВКЛ.
1917 — у ноч з 30 на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі зьезд. Менавіта ў гэтую ноч Зьезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі.
1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР.
1992 — паміж Беларусьсю і Літвой падпісана пагадненьне аб дыпляматычных стасунках.
2004 — Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і амбасадара, асудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя кампутары.

Нарадзіліся: Рэд’ярд Кіплінг, Зэлік Аксэльрод, Ніна Багінская, Павал Севярынец.

У памяці: Аляксандар Цьвікевіч.