Патрабаванне рэпарацый можа “рыкашэтам” вярнуцца да беларускіх уладаўНа «Филине» выйшла размова з гі…

Патрабаванне рэпарацый можа “рыкашэтам” вярнуцца да беларускіх уладаў

На «Филине» выйшла размова з гісторыкам Паўлам Церашковічам – сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі – пра тое, чаму ініцыятыва ўладаў з “рахункамі” за Другую сусветную сёння выглядае найперш як прапагандысцкі ход.

Гісторык тлумачыць, што патрабаванні “рэпарацый” праз 80 гадоў хутчэй дэманстрацыйны жэст, бо рэальных механізмаў атрымаць нешта цяпер няма; пры гэтым Беларусь ужо атрымлівала пасляваенныя кампенсацыі ў выглядзе тэхнікі і абсталявання, але гэта пакрыла толькі невялікую частку страт. Ён таксама звяртае ўвагу на праблему з маніпуляцыямі вакол колькасці ахвяр: дакладную лічбу назваць немагчыма, аднак больш рэалістычныя ацэнкі гавораць пра каля 2,1 млн страчаных людзей. І важная выснова пра тое, што гульня ў “рахункі” можа вярнуцца бумерангам: у сённяшніх умовах іншыя краіны могуць выстаўляць Беларусі патрабаванні кампенсацый, у тым ліку за саўдзел у агрэсіі і гібрыдныя атакі.

Інтэрв’ю на Филин.Салідарнасць