BYSOL адкрыў збор для маці Кацярыны ВаданосавайФонд BYSOL аб’явіў збор сродкаў для Нэлі Ваданосавай…

BYSOL адкрыў збор для маці Кацярыны Ваданосавай

Фонд BYSOL аб’явіў збор сродкаў для Нэлі Ваданосавай, маці тэлевядучай і спявачкі Кацярына Ваданосава, якая знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

23 снежня жанчына перанесла раптоўны інсульт і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Паводле лекараў, існуе рызыка незваротных пашкоджанняў мозгу.

Сітуацыю ўскладніла бюракратычная памылка: нягледзячы на тое, што Нэля Ваданосава знаходзіцца ў працэсе атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы і мае права на медыцынскае страхаванне, яе дадзеныя своечасова не трапілі ў базу Упраўлення па справах замежнікаў. З-за калядных выходных дзяржаўныя ўстановы не працуюць, і тэрмінова выправіць памылку немагчыма.

Кацярына Ваданосава піша, што кошт аперацыі і медычных працэдур можа складаць ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых, і зараз няма разумення, ці будзе дзяржава кампенсаваць гэтыя выдаткі.

Яна таксама падкрэсліла: калі ўдасца дамагчыся дзяржаўнага пакрыцця, усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя на іншыя дабрачынныя мэты.

Падтрымаць збор можна праз BYSOL. Нават невялікая дапамога цяпер мае значэнне.

Мая маці памірае. Цуду не адбылося

Пазаўчора маю маці падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях. Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, 5 хвілін, можа, 5 дзён, пакуль…