Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане пасля інсульту і аперацыіКацярына Ваданосава напісала п…

Кацярына Ваданосава напісала пра гэта ў Facebook:
Пазаўчора яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях.
Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, 5 хвілін, можа, 5 дзён, пакуль яе цела яшчэ прымае кісларод.
Жанчына ўпала дома 23 снежня, яе тэрмінова шпіталізавалі і правялі аперацыю па выдаленні тромба.
Сітуацыю ўскладняе тое, што праз бюракратычную памылку жанчына не была ўнесеная ў базу медычнага страхавання:
Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе забеспячэння. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі – ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых. Не ведаю пакуль дакладна, але парадкі лічбаў такія.
І мне трэба рыхтавацца да развітання.
— кажа Кацярына Ваданосава.
Напэўна, я мушу зрабіць збор на Байсоле. Ніколі не рабіла гэтага, не ведаю, як гэта, і сіл няма. Але я абяцаю, што, калі даб’юся забеспячэння ад ужонда, то не скарыстаюся ніводнай лішняй капейкай.
Падрабязнасці — па спасылцы