
На 29 снежня ў Мінску, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Паводле звестак Белгідрамета, 28 снежня ў краіне тэмпература паветра складае ад -2 да +3 градусаў.
“Хмарна. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ў многіх раёнах моцны парывісты, па захадзе месцамі парывы да 24 м/з”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
На 29 снежня Белгідрамет выпусціў “папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве”.
Падрабязнасці| Без VPN
тэлеграм-канал “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама”