Хірурга-трансплантолага асудзілі на 2,5 года калоніі за заклікі да санкцый. Суд адбыўся 16 лютага ў Віцебскім абласным судзе. Працэс быў закрытым.
Суддзя Яўген Буруноў прызнаў медыка вінаватым у “закліках да санкцый”.
Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён зрабіў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра.
У 2020-м супрацоўнікі цэнтра адкрыта выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў. У выніку ў лістападзе 2020-га была звольненая дырэктарка цэнтра Наталля Канапля, пасля чаго былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў.