“Нелегітымны абяцае прабачыць “збеглых”. Прабачыць, нават калі яны невінаватыя.
Але яны павінны пакаяцца, стаць большымі ябацькамі, чым сапраўдныя класічныя ябацькі. А вымяраць ступень ябацькасці будзе спецыяльная камісія, што складаецца з самых-самых пацучыных пацукоў: там і спецыяліст па генацыду швед, і клоўн азаронак, і палітычны самал’е шпакоўскі, і забойца баскаў.
Хунта заўважыла, што яе хлопчыкі з дубінкамі, хоць і красаўцы, але ж вучыць, лячыць і працаваць на заводах не могуць. Таму папрасіце прабачэння, заданацьце ў кдб і вяртайцеся.
Так, сотні тысяч беларусаў у розных краінах мараць вярнуцца. Не таму, што не знайшлі сябе, не таму, што “каму вы там патрэбныя”. Пацукі судзяць па сабе. Сапраўды, каму патрэбны за мяжой азаронак?! Ці лукашэнка?! Хіба што ў Гаазе. А інжынер, доктар і рабочы патрэбныя паўсюль. Ім няма за што выбачацца. Ім не патрэбныя дазволы ад хунты.
Беларусь будзе вольнай!
Яна чакае вас, сябры.
Жыве Беларусь!”