Як браты ў Саюз хадзілі. 1920-30-я”…У мяне два браты перайшло граніцу [у Савецкі Саюз]. Аказаўся а…

Як браты ў Саюз хадзілі. 1920-30-я

“…У мяне два браты перайшло граніцу [у Савецкі Саюз]. Аказаўся адзін аж у Магадане, і там паўтара гада яго памучылі, ды і ўсё. Перахадзіў граніцу, а надзеўшы быў добра, у касцюме. Сапагі хромавыя, і яшчэ спічкі былі, ён курыў. Спічкі былі з сабой. Прызналі, што ён шпіён. Ён ішоў жыцця добрага дабываць, пашчыталі яго шпіёнам. І саслалі аж у Магадан, і ён паўтара гады памучыўся, і ўсё.

А другі брат перайшоў граніцу, дык восем гадоў у цюрме сядзеў. Вярнуўся дамоў і пражыў да 80 гадоў. Тожа гора цяпнуў.”

крыніца