The Washington Post у сваім тэксце распавёў пра маштаб рэпрэсій у самых недэмакратычных краінах свету. Таксама выданне прывяло статыстыку па колькасці палітзняволеных і затрыманых у розных дзяржавах.
Згодна з ёй, Беларусь знаходзіцца на 6 месцы ў свеце па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва. Наша краіна абыйшла Кубу і набліжаецца да паказчыку Ганконгу. Узначальваюць гэты антырэйтынг КНДР, Егіпет і Турцыя — дакладных лічбаў палітвязняў па якіх няма, таму прыводзяцца прыкладныя дадзеныя.
Адзначым, што амаль у кожнай краіне свае крытэрыі для вызначэння палітвязняў — напрыклад, у некаторых палітвязнямі лічацца людзі, якія трапілі на «суткі» па палітычных матывах. Для некаторых краін The Washington Post прывёў колькасць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў РФ і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязняў не ўлічваліся.