
* Назвы беларускім геаграфічным аб’ектам павінны давацца па-беларуску і толькі з гэтага першаўзору трансьлітаравацца на іншыя мовы.
* Такога закону, а таксама беларускае лацінкі ў мэтро і на дарожных паказальніках дамаглася была прафэсар Валянціна Лемцюгова.
* Яна цьвёрда ведала, што беларускую мову трэба ня толькі тэарэтычна вывучаць, але і практычна вяртаць ува ўсе сфэры жыцьця, што і рабіла — адважна і ахвярна.
* Сёньня 90-годзьдзе з дня нараджэньня Валянціны Лемцюговай. На жаль, зробленае ёю зноў трэба бараніць.