Ужо сёньня: 31 год таму дэпутат Антончык выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў атачэн…

У дакладзе Антончык называў фірмы і банкі, якія фінансавалі выбарчую кампанію Лукашэнкі (што было антызаконна і магло б быць падставай для зьняцьця з выбараў), гучалі прозьвішчы прызначаных прэзыдэнтам Лукашэнкам на найвышэйшыя пасады людзей, наўпрост замяшаных у карупцыйныя схемы. Пасьля дакладу Антончыка Лукашэнка заплакаў.
Газэты, якія вырашылі надрукаваць даклад, у выніку выйшлі зь «белымі плямамі». У выніку дакладу кіраўнік спраў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, яго маёмасьць часткова сканфіскавалі.
20 сьнежня
1812 – падчас вайны з войскам Напалеона расейская армія заняла Горадню.
1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок. У 1937-м Галубка закатавалі ў засьценках НКВД.