Улады на рэгіянальным узроўні актывізавалі кампанію рэкрутынгу ў «народнае апалчэньне»https://smartu…

У раённых выданьнях Беларусі зь лета праходзіць сыстэмная агітацыйная кампанія фармаваньня «народнага апалчэньня». У ёй удзельнічаюць кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных справаў.
Усе матэрыялы маюць аднатыповыя назвы: «Народнае апалчэньне: хто можа ўступіць у шэрагі добраахвотнікаў» («Свіслацкая газета», 14 лістапада), аналягічныя публікацыі былі ў шэрагу іншых выданьняў — «Дзянніца» (30 чэрвеня), bykhov.by (25 ліпеня) і гэтак далей.
Усе публікацыі будуюцца паводле аднаго ўзору: у іх апавядаюць, што такое «народнае апалчэньне», ягоныя задачы, хто можа далучыцца і якія перавагі маюць тыя, хто вырашыў стаць «апалчэнцам».
Улады пакуль не называлі агульную колькасьць грамадзян, якія ўжо далучыліся да «народнага апалчэньня».
Вядома, што ў Менскім раёне ў «апалчэнцы» запісаліся больш за 1,5 тысячы чалавек, у Браслаўскім раёне — 200 чалавек.
На фота: «апалчэнцы» на зборах, архіў