4 снежня: Дзень Нараджэння Камілы Марцінкевіч — Пісьменніцы, Кампазітаркі і РэвалюцыянеркіСёння, 4 …

4 снежня: Дзень Нараджэння Камілы Марцінкевіч — Пісьменніцы, Кампазітаркі і Рэвалюцыянеркі

Сёння, 4 снежня, адзначаецца дзень нараджэння Камілы Марцінкевіч (1834–1884/1900), дачкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выдатнай піяністкі, кампазітаркі і педагога. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча яна не змагла скончыць кансерваторыю і прысвяціла сябе музычна-педагагічнай і асветніцкай дзейнасці, арганізоўваючы школы для дзяцей беднаты на Маладэчаншчыне.

Найбольш значная частка яе жыцця звязана з рэвалюцыйным рухам 1860-х гадоў: яна была актыўным сябрам менскай арганізацыі кіраўнічага органу паўстанцаў, натхняла барацьбу і вучыла рэвалюцыйным гімнам. За сваю дзейнасць Каміла Марцінкевіч двойчы была арыштаваная і ў лютым 1863 года сасланая ў Салікамск. Пасля цяжкай хваробы ёй дазволілі вярнуцца на радзіму ў 1880-х гадах. Памерла і пахаваная ў Вільні на Бэрнардынскіх могілках.

Мая Краіна Беларусь