
Ігара Ільяша ўнеслі ў спіс экстрэмістаў
Журналіста Ігара Ільяша, асуджанага ў верасні 2025 года да чатырох гадоў калоніі, МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў». Яго пакаралі за нібыта садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі», у тым ліку за яго матэрыялы.
Разам з ім у спіс дадалі яшчэ 23 чалавекі — большасць таксама асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах, найбольш імаверна звязаных са справай «Беларускага Гаюна». Цяпер у агульным спісе ўжо 6066 чалавек.
Статус «экстрэміста» ў Беларусі азначае фінансавыя і працоўныя забароны, пастаянны нагляд сілавікоў, праблемы з выездам, узмоцнены кантроль дзяржавы і фактычнае публічнае клеймаванне чалавека.
#Рэпрэсіі