Кібермахляры дабраліся да Wildberries. Яны прыдумалі, як падмануць тых, хто шукае там працу.Ашуканцы…

Кібермахляры дабраліся да Wildberries. Яны прыдумалі, як падмануць тых, хто шукае там працу.

Ашуканцы прапануюць запоўніць анкету, дзе, між іншага, трэба ўказаць асабістыя даныя і нумар банкаўскай карты. Нібыта для выплаты заробку. Далей нібыта трэба спампаваць файл з “відэаінструкцыяй па працы” і ўвесці “трэк-код”.

Усё выглядае максімальна лагічна. Але пасля таго, як лічбы “трэк-коду” аказваюцца ў махляроў, яны атрымліваюць доступ да рахунка ахвяры.

Калі трэба пачаць сумнявацца:

• калі для камунікацыі прапануюць з Wildberries перайсці на нейкія іншыя платформы
• калі ўмовы працы падазрона выгадныя
• калі патрабуюць уносіць грошы ці паведамляць коды доступу.

Кампанія нагадвае, што, каб нешта спраўдзіць, заўжды можна звярнуцца ў афіцыйную службу падтрымкі.