Знікла сувязь з Андрэем Пачобутам
Жонка палітвязня распавяла ў Facebook, што лісты ад яго не прыходзяць ужо два тыдні.
«Раней, калі не было лістоў з турмы, я перажывала, што мой муж у карцэры. Цяпер, пасля серыі смерцяў у турме, я заўсёды спадзяюся, што гэта проста карцэр».
28 лютага Андрэя Пачобута павінны былі перавесці са спецкамеры ў агульную, але як ёсць насамрэч — невядома.