Негалосная сістэма як галоўны інструмент знішчэння палітвязняўБылая палітзняволеная Антаніна Канавал…
30.11.2025Мінск Навіны

Негалосная сістэма як галоўны інструмент знішчэння палітвязняў
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава лічыць, што большасць негалосных правілаў у калоніях існуе, каб зламаць палітвязня псіхалагічна.
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава лічыць, што большасць негалосных правілаў у калоніях існуе, каб зламаць палітвязня псіхалагічна.
«Іх галоўная мэта — псіхалагічны і арганізацыйны ціск на палітвязняў. ПК-4 працуе па двайной сістэме: адна афіцыйная, што існуе на паперы, ды іншая рэальная, пабудаваная на страху, непрадказальнасці ды пастаянным кантролі.
Калі ты жывеш ва ўмовах, дзе любы рух, слова, погляд могуць стаць парушэннем, мозг ўвесь час знаходзіцца ў стане трывогі. Паступовае вымотванне б’е мацней, чым фізічныя пакаранні. Такія правілы ствараюцца, каб пазбавіць адчуванняў стабільнасці і бяспекі.
Усе няпісаныя забароны ствараюць атмасферу: “ты горш за астатніх”, “ты не маеш тых жа правоў”. Усё для таго, каб палітвязень перастаў успрымаць сябе чалавекам, у якога ёсць правы, межы, годнасць і магчымасць уплываць на сваё жыццё».