#архітэктурабссрПлыня новых фотак, на якіх выяўлены міжваенны дом на Гарадскім валу ў Мінску, не дум…

#архітэктурабсср
Плыня новых фотак, на якіх выяўлены міжваенны дом на Гарадскім валу ў Мінску, не думае спыняцца. Гэтым разам дом трапіў на вокладку беларускага часопіса “За безопасность движения” №2 1974 года (шэры злева) і, мабыць, гэта яго апошняя выява – у 1975 годзе будынак будзе знесены.
За адно можна паглядзець на купку дарэвалюцыйных дамоў старой Нямігі на месцы, дзе зараз “макдачная”.