Ужо сёньня: Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам1 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень барац…

Ужо сёньня: Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам

1 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню ён быў абвешчаны Сусьветнай арганізацыяй здароўя у 1988 годзе. Дзень заснаваны з мэтай павышэньня ведаў пра эпідэмію СНІДу, выкліканую распаўсюдам ВІЧ-інфэкцыі, а таксама як дзень памяці ахвяраў гэтага захворваньня. Многія дзяржаўныя, грамадзкія і мэдычныя арганізацыі па ўсім сьвеце ў гэты дзень праводзяць асьветніцкія і дыягнастычныя захады.

Дзякуючы мэдычнаму прагрэсу, цяпер ВІЧ-інфэкцыя пры належным лекаваньні ня мае прыводзіць да сьмерці і цяжкіх наступстваў для здароўя.

Што яшчэ адзначаецца ці адбылося 1 сьнежня: https://smarturl.click/DYMym