Пуцін прымусіў пасланьніка Трампа чакаць тры гадзіны. Я вось думаю – а калі б Гарбачоў прымусіў пасланьніка Рэйгана столькі чакаць? Праз гадзіну пасланьнік быў бы ў аэрапорце, а на трэцяй гадзіне лайнер ляцеў бы недзе над Бэрлінам. Праўда, Гарбачоў быў выхаваным чалавекам, як гэта не падасца дзіўным для былога сакратара абкома. А Рэйган – моцным палітыкам. І – таксама выхаваным чалавекам, як гэта не падасца дзіўным у параўнаньні з сучасным вашынгтонскім істэблішмэнтам.