«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Як 200 гадоў таму расійскія ўлады палявалі на беларускіх дзяцейС…

«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Як 200 гадоў таму расійскія ўлады палявалі на беларускіх дзяцей

Сёння свет сочыць за вывазам украінскіх дзяцей у Расію, але для нашых землякоў такая трагедыя ўжо аднойчы адбывалася. У 1830–1840-я гады дзяцей з шляхецкіх сем’яў, сірот і беднякоў з земляў былой Рэчы Паспалітай лавілі, адрывалі ад родных і праз кантанісцкія школы ў Мінску і іншых гарадах ператваралі ў «надзейных» салдат імперыі. У матэрыяле — архіўныя дакументы, сведчанні сучаснікаў і разважанні пра тое, як праз прымусовае вайсковае выхаванне дзяцей імкнуліся перакроіць ідэнтычнасць цэлых народаў.

Чытайце артыкул на Zerkalo

«Адлоўліваць і адпраўляць у Мінск». Расказваем, як і навошта 200 гадоў таму расійскія ўлады абвясцілі паляванне на беларускіх дзяцей

«На дварэ не было ні жывой душы, як раптам каля гадзіны дня пачуўся незвычайны грукат і пранізлівыя жаночыя крыкі. Гэта быў караван дзяцей, які ішоў да казармаў».