Нацыянальная спадчына: кошт хайпу і каштоўнасць копійСпрэчкі вакол «вяртання» гістарычных каштоўнас…

Спрэчкі вакол «вяртання» гістарычных каштоўнасцяў у колах беларускай эміграцыі зноў падымаюць прынцыповае пытанне аб сур’ёзнасці і мэтазгоднасці падобных ініцыятыў. Калі дзеянні накіраваны ў першую чаргу на стварэнне шуму і рэзанансу — гэта ўжо не захаванне спадчыны, а марнаванне рэсурсаў на хайп, які дыскрэдытуе сапраўдную навуковую працу.
Ці не маглі гэтыя сабраныя сродкі пайсці на больш неадкладныя патрэбы — на дапамогу беларускаму супраціву, ветэранам ці палітвязням альбо на закупку сапраўды ўнікальных, арыгінальных артэфактаў, а не іх копій?
Больш за тое, калі ініцыятывы ў выніку набываюць копію, пазіцыянуючы гэта як трыумфальнае «вяртанне», ды яшчэ і перадаюць гэты сімвалічны «падарунак» акупацыйным уладам, паўстае пытанне. Які сэнс у перадачы нацыянальнага дабра рэжыму, чыё адзінае дасягненне — гэта паступовая распродаж спадчыны маскалям? Здаецца, што яны, не здолеўшыя абараніць незалежнасць, не змогуць захаваць належным чынам нават копіі.