
Еўропа павінна рыхтавацца да вайны з Расіяй, заявіў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Швецыі
Мікаэль Клаэсан.
Канфлікт з Расіяй Клаэсан ахарактэрызаваў як “generational” — то бок як той, што будзе цягнуцца цягам некалькіх пакаленняў.
“Я ўпэўнены, што яны [расіяне] гатовыя праверыць дзеянне пятага артыкула NATO ў любы момант у краінах Балтыі ці ў якой-небудзь іншай частцы Еўропы таксама”, — сказаў Клаэсан выданню Politico.
На думку генерала, Расія можа “пратэставаць” 5-ы артыкул ужо “вельмі хутка”.
Пяты артыкул НАТА: што азначае і калі ўжываўся?