Больш за 10% настаўнікаў у Смаргонскім раёне — пенсіянеры. Такую лічбу агучыла ў інтэрв’ю мясцовай г…

Больш за 10% настаўнікаў у Смаргонскім раёне — пенсіянеры. Такую лічбу агучыла ў інтэрв’ю мясцовай газеце кіраўніца аддзела адукацыі Святлана Шчасная. Яна кажа, што “пытанне амаладжэння кадраў стаіць востра”.

@euroradio паглядзела, на якія заробкі спрабуюць прыцягнуць маладых настаўнікаў школы раёна. У адной са школ Смаргоні на поўную стаўку прапануюць 626 рублёў, у яшчэ адной — 900-1000 рублёў. Цікава, чаму ж моладзь не ідзе працаваць?