Беларусь высылае польскіх консулаў.
Прэс-сакратар польскага МЗС паведаміў, што з Беларусі высылаюць двух польскіх консулаў і супрацоўніка Памежнай службы.
— Беларускія ўлады вырашылі выслаць двух нашых консулаў з Гродна і сувязнога памежнай службы, які быў акрэдытаваны ў Мінску. Так што па дыпламатычным статусе гэтая тройка павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі да поўначы 23 лютага.
Крыніца: Еўрарадыё