Ужо сёньня: пяць гадоў таму загінуў Канстанцін Шышмакоў, у той жа дзень заснавалі Каардынацыйную рад…
18.08.2025Мінск Навіны
Ужо сёньня: пяць гадоў таму загінуў Канстанцін Шышмакоў, у той жа дзень заснавалі Каардынацыйную раду
18 жніўня 2020 году ў Менску прайшло першае паседжаньне Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады. Пазьней яе арганізатары, у прыватнасьці, Марыя Калесьнікава і Максім Знак былі пакараныя доўгімі турэмнымі тэрмінамі.
У той жа самы дзень у лесе быў знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў (на здымку), дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ёсьць у нашай падборцы: https://smarturl.click/QbAVJ