У аэрапорце Кутаісі «завярнулі» «Маляваныча». Ён збіраўся пабачыць сяброў і правесці творчую сустрэ…

У аэрапорце Кутаісі «завярнулі» «Маляваныча». Ён збіраўся пабачыць сяброў і правесці творчую сустрэчу

У размове з @nashaniva акцёр Аляксандр Ждановіч расказаў, што падчас пашпартнага кантролю ўзнікла замінка, а пасля яму сталі задаваць шмат дадатковых пытанняў. У выніку «Маляванычу» выдалі нейкі дакумент на грузінскай мове, а выпускаць у горад з аэрапорту адмовіліся.

Ночыць ён будзе у спецыяльным пакоі на тэрыторыі аэрапорту. Акцёру дазволілі купіць ежу за свой кошт.

Каментарыі адключаныя.