9 жніўня адзначаецца пятая гадавіна пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. Ключавыя вынікі гэтага адрэзку нашай гісторыі будуць падведзеныя падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве. Але ўжо цяпер вы можаце азнаёміцца з вынікамі працы дэмакратычных сілаў: сёння разглядаем міжнародны напрамак.
За гэты час Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны пераходны кабінет наладжвалі дыпламатычныя кантакты, адстойвалі інтарэсы беларусаў, праводзілі глабальныя кампаніі салідарнасці з палітвязнямі, а таксама трымалі Беларусь у фокусе міжнароднай увагі.
Адказы на пытанні можаце прачытаць у поўнай версіі вынікаў па спасылцы.