На Менцы знойдзена каменная ліцейная форма для ювелірных упрыгожванняў
На раскопках Малога гарадзішча археалагічнага комплексу на рацэ Менка зроблена знаходка, якая змяняе ўяўленне аб жыцці нашых далёкіх продкаў у летапісным Мінску, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Упершыню выяўлена каменная ліцейная форма Х—ХІ стст. у вельмі добрай захаванасці.
— Гэта адна з найважнейшых знаходак за ўвесь час раскопак, — лічыць Андрэй Вайцяховіч, кіраўнік комплекснай экспедыцыі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
Падрабязней па спасылцы. Тут без VPN