2 жніўня 1833 года загад расійксай царскай адміністрацыі, дакладней Міхаіла Мураўёва, быў павешаны М…

2 жніўня 1833 года загад расійксай царскай адміністрацыі, дакладней Міхаіла Мураўёва, быў павешаны Міхал Валовіч – рэвалюцыянер, філарэт і філамат, удзельнік паўстання (1830-31 гг.), кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе.

У вёсцы Парэчча, побач з уніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў. Аднак у 2003 святар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках.

Раней, бо ў міжваенны (“польскі”) час, у Парэччы быў пастаўлены помнік Валовічу, але манумент “знік” за саветамі.