Ужо сёньня: 9 гадоў таму забілі Паўла Шарамета20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Ша…

Ужо сёньня: 9 гадоў таму забілі Паўла Шарамета

20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы.

Павал Шарамет нарадзіўся і вырас у Беларусі, працаваў спачатку ў Менску, потым у Расеі, у 2014 годзе пераехаў у Кіеў. Пачаў супрацоўнічаць з выданьнем «Українська правда» і вёў ранішнія праграмы на «Радио Вести», на этэр якога ён ехаў у дзень гібелі.

Болей пра падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.