Супрацоўнікі «Вясны» расказалі, што за пяць гадоў апрацавалі больш за 18 тысяч зваротаў аб дапамозе. Зараз беларусы ўсё часьцей баяцца зьвяртацца па дапамогу.
Менскі офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» быў разгромлены ў сярэдзіне ліпеня 2021 году. Сілавікі прыходзілі ў «Вясну» і раней, аднак пасьля апошніх арыштаў кіраўніцтва і ператрусаў арганізацыя вымушана працуе з-за мяжы. Гэта накладвае адбітак на магчымасьці аказваць дапамогу рэпрэсаваным і назіраньне за сытуацыяй у галіне правоў чалавека, расказваюць у размове з Свабодай каардынатарка «гарачай лініі» «Вясны» Алена і Дзьмітры з Уладзімерам, якія працуюць у грамадзкай прымальні.
Усе яны пагаджаюцца размаўляць на ўмовах ананімнасьці, пад зьмененымі імёнамі. Супрацоўнікі «Вясны» цярпяць ад рэпрэсіяў і праз чатыры гады пасьля арышту кіраўніцтва, лічаныя супрацоўнікі выступаюць у мэдыя публічна.
Фота ілюстрацыйнае