Будзь смелым!..Будзь смелым!.. Магутна ярмо друзгачы!Ідзі сам наперад, другіх ведучы! Будзь смелым!….

Будзь смелым!..
Будзь смелым!.. Магутна ярмо друзгачы!

Ідзі сам наперад, другіх ведучы!

Будзь смелым!.. Не вер у людскую брахню,

Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг,

Адважным ваякам не страшны ланцуг!

Будзь смелым, як вецер, як воля сама!

Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы,

А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

Янка Купала
1913