Фальшывая вышыванка — сапраўдная прапаганда з пялёнак Да “Дня незалежнасці” беларускія ўлады вырашы…

Фальшывая вышыванка — сапраўдная прапаганда з пялёнак

Да “Дня незалежнасці” беларускія ўлады вырашылі ісці ў народ — і пачалі… з радзільняў. Пад эгідай БРСМ і мясцовых чыноўнікаў мамам нованароджаных уручалі “падарунак ад дзяржавы” — вышыванку для немаўляці. Але не спяшайцеся расчульвацца.

На справе, гэта не вышыванка, а каптурык з дзяржаўным чырвона-зялёным прынтам, зробленым на фабрыцы, дзе слова “традыцыя” чулі толькі на нарадах. Этыкетка кажа “мастацкія вырабы”, але выглядае ўсё гэта як “мэтавая прапаганда для немаўлят”.

У сапраўднай беларускай вышыванцы — белы, чырвоны і часам чорны. Зялёны — толькі калі немаўля ўжо з’яўляўся на святло з партбілетам у кішэні. Але ж не, трэба з самага нараджэння прывучаць да правільных колераў. Каб пазней не пераблытаў — хто ты і пад якім сцягам.

Гэта ўжо нават не “дзяржаўнае выхаванне”, а дзіцячая ідэалагічная прашыўка. Нібыта з каптурыкам адразу і інструкцыю да жыцця даюць: любіць дзяржаву — як ёсць, без пытанняў.

Мая Краіна Беларусь