Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларус…

Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову

«Па адукацыі я філолаг. Калісьці паўтара года размаўляў толькі па-беларуску. У турме шмат чытаў. Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха». Але асобнае месца займаюць кнігі Паўла Севярынца, майго паплечніка і настаўніка ў беларушчыне і ў духоўнасці», — сказаў Ціханоўскі ў адмыслова для чытачоў @nashaniva запісаным вітанні.