28 чэрвеня 1942 года: Загадкавая смерць Янкі Купалы ў Маскве.Сёння, 28 чэрвеня, спаўняецца 83 гады з…

28 чэрвеня 1942 года: Загадкавая смерць Янкі Купалы ў Маскве.

Сёння, 28 чэрвеня, спаўняецца 83 гады з дня трагічнай гібелі Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) – клясіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, драматурга, публіцыста і аднаго з найвялікшых дзеячаў беларускага Адраджэння пачатку XX стагоддзя.

Ён загінуў у Маскве ў 1942 годзе, калі краіна была ахоплена вайной. Афіцыйна – ў выніку няшчаснага выпадку: сарваўся з лесвіцы. Аднак абставіны ягонай смерці выклікаюць шмат пытанняў, застаючыся адной з самых загадкавых старонак у гісторыі нашай культуры.

Многія лічаць, што смерць Купалы магла быць невыпадковай і звязанай з ціскам НКУС, улічваючы складаны лёс беларускай інтэлігенцыі ў сталінскія часы.

Янка Купала пакінуў велізарную спадчыну, якая стала асновай сучаснай беларускай літаратуры і нацыянальнай самасвядомасці. Яго творы і сёння натхняюць беларусаў і з’яўляюцца сімвалам непакорнасці духу.

Мы памятаем і шануем нашага Песняра, чый лёс трагічна пераплёўся з лёсам нацыі.

Мая Краіна Беларусь