Парушэнні аказаліся шматлікімі, паведамляе orsha.eu:
80% помнікаў (54 аб’екты) не маюць праектаў ахоўных зон.
Уласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцяў часта ігнаруюць патрабаванне аб усталяванні ахоўных шыльдаў. Напрыклад, на момант праверкі шыльды з інфармацыяй пра тое, што аб’ект знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, не было на мемарыяльным комплексе савецка-польскага баявога братэрства ў аграгарадку Леніна.
Амаль не вядуцца работы па аднаўленні трох гісторыка-культурных аб’ектаў, што ўваходзяць у склад комплексу сельскагаспадарчай акадэміі. Хоць гэтыя аб’екты, што належаць прыватнаму прадпрыемству, павінны былі быць адноўленыя яшчэ сёлета.
Выяўлены выпадак, калі вонкавая рэклама была размешчана на гістарычным помніку без дазволу райвыканкама.
Пракуратура раёна зрабіла выснову пра недастатковую працу мясцовых уладаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесла прадстаўленне старшыні райвыканкама.