29 чэрвеня 1940 — дата, якая засталася ў памяці тысячай бязмоўных крыкаўСёння — гадавіна адной з на…

29 чэрвеня 1940 — дата, якая засталася ў памяці тысячай бязмоўных крыкаў

Сёння — гадавіна адной з найбуйнейшых масавых дэпартацый у гісторыі Заходняй Беларусі. 29 чэрвеня 1940 году савецкія ўлады сілай вывезьлі ў Сібір 23 тысячы чалавек: сем’і інтэлігенцыі, сяляне, святары, настаўнікі, былыя службоўцы Польскай дзяржавы. Людзей забіралі ноччу, не даючы сабрацца, везлі ў перапоўненых вагонах — у холад, голад, няведанне.

Гэтая дэпартацыя была часткай цэласнай палітыкі савецкага рэжыму па знішчэнні беларускай ідэнтычнасці, укаранення страху і паслухмянасці. Шмат хто з вывезеных ніколі не вярнуўся дадому.

Сёння мы ўшаноўваем іх памяць. Памятаем, каб не дапусціць паўтору.

Мая Краіна Беларусь