Сяргей і Святлана Ціханоўскія ў Варшаве
Пасля пяці гадоў зняволення Сяргей Ціханоўскі нарэшце на волі — і ўжо разам са Святланай. Сёння яны прыбылі ў Варшаву, дзе сустрэліся з беларусамі, сябрамі, журналістамі і тымі, хто ўсе гэтыя гады змагаўся за іх вызваленне.
Гэта не проста сустрэча — гэта сымбаль трываласці, надзеі і таго, што праўда ўсё ж перамагае.
Але мы памятаем: больш за 1100 палітвязняў усё яшчэ за кратамі. Таму слова «Свабода» гучыць не як фініш, а як заклік працягваць. Мы разам. І мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя.