“Буду здзіўлены, калі неўзабаве Трамп не патэлефануе Лукашэнку з просьбай вызваліць лаўрэата Нобелеў…

“Буду здзіўлены, калі неўзабаве Трамп не патэлефануе Лукашэнку з просьбай вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Калі ён сапраўды марыць пра лаўрэацтва — такі крок рэальна мог бы наблізіць яго да цырымоніі ў Осла”, — мяркуе палітык і публіцыст Сяргей Навумчык.

Перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам працягваюцца, і на парадку дня — вызваленне палітвязняў. Пакуль незразумела, якой рэакцыі Лукашэнка чакае ў адказ.

Калі б Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і дамогся вызвалення Бяляцкага і іншых палітвязняў — што для вас было б першасным? Пастаўце эмодзі:

негатыў — тое, што афіцыйныя кантакты з ЗША на такім узроўні робіць Лукашэнку больш легітымным

пазітыў — тое, што без віны пасаджаныя людзі выходзяць з-за кратаў