Пасля пяці гадоў зняволення, ізаляванай камеры, псіхалагічнага ціску і невядомасці, Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны.
Ён зноў можа абняць жонку. Убачыць неба. Гаварыць услых. Маўчаць толькі па сваёй волі. Быць з людзьмі.
Але ў беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1100 палітвязняў. Гэта не лічбы. Гэта – маці, бацькі, дзеці, сябры, калегі. Людзі, якія плацяць сваім жыццём за свабоду нашай краіны.
У Варшаве, ля помніка Каперніку мы збіраемся, каб сказаць: ніхто не забыты. Мы памятаем. Мы побач.
Чаму мы збіраемся?
Таму што маўчанне – гэта згода.
Таму што адзін выйшаў, але за ім стаяць тысячы.
Таму што Сяргей Ціханоўскі, толькі выйшаўшы з турмы, паўстае побач з намі – каб змагацца далей.
Калі герой свабоды не просіць адпачынку, мы не маем права застацца дома.
Далучайцеся да акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі:
Дата: 26.06.2025 а 19:00 гадзіне
Месца: Варшава, помнік Каперніку
Удзельнікі: Сяргей і Святлана Ціханоўскія, вы, мы, усе, каму не ўсё роўна
Што можна зрабіць:
• Прыйсці. Проста прыйсці-і стаць часткай агульнага голасу.
• Надзець сімвал: стужку, вышыванку, значок, сця
• Расказаць пра акцыю сябрам, у сторыс, у пасце
• Падтрымаць і натхніць тых, хто яшчэ змагаецца і чакае