21 чэрвеня — дзень свабодных гарадоўГэты дзень у гісторыі Беларусі — пра свабоду, самакіраванне і г…

21 чэрвеня — дзень свабодных гарадоў

Гэты дзень у гісторыі Беларусі — пра свабоду, самакіраванне і гонар гарадоў.

У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Ваўкавыску Магдэбурскае права — магчымасць самастойна кіраваць горадам без уплыву феадальнай вертыкалі.

Праз паўтара стагоддзя, у 1652 годзе, кароль і вялікі князь Ян Казімір зрабіў тое ж самае для Жыровіч — яшчэ адна кропка на мапе, якая атрымала праўную свабоду.

Магдэбурскае права было не проста “пячаткай” на дакуменце — гэта быў знак таго, што горад мае сваю годнасць, свой суд, сваю раду. Гэта была Беларусь гарадоў, не падпарадкаваная зверху, а арганізаваная знізу.

Мая Краіна Беларусь