За гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі закрылася больш за траціну шпіталяў

Мінск Навіны

За гады кіраваньня Лукашэнкі закрылася больш як траціна шпіталяў

З 1994 году колькасьць бальнічных арганізацый у Беларусі зьменшылася на 35,2% — з 871 да 564, падлічыў «Позірк».

Скарачэньне закранула ўсе рэгіёны краіны, за выключэньнем Менску, дзе адзначаны рост на 12,8%.

Найгорш — у Магілёўскай вобласьці, дзе шпіталяў стала менш у 2,1 раза.

На 17 чэрвеня лякарні, што засталіся, шукалі амаль 2800 спэцыялістаў.