У цэнтры Мінска з’явілася новая невялічкая скульптура. Яе паставілі ў гонар качкі, якая год таму зне…

У цэнтры Мінска з’явілася новая невялічкая скульптура. Яе паставілі ў гонар качкі, якая год таму знесла яйкі на клумбе побач з офісным будынкам у Парку Горкага і пачала іх выседжваць.

Тая гісторыя скончылася добра. Тэрыторыю вакол гнязда абнеслі стужкай, а клінінгавую службу папрасілі не мыць вокны на першых паверхах гмаху “Не-Кемпінскі”, які стаіць побач, каб птушка дарма не хвалявалася. Калі шасцёра качанят вылупіліся, маці вучыла іх плаваць у Свіслачы.

А цяпер на той самай клумбе з’явілся скульптура.