БРЦ верыфікаваў захопнікаў Кіева, якія лячыліся ў Беларусі. Сярод іх — верагодныя ўдзельнікі расстрэлаў мірных жыхароў
Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра атрымалі доступ да ўнутранай базы Мінабароны Расеі і верыфікавалі даныя пра сотні параненых расейскіх вайскоўцаў, якія праходзілі лячэнне ў Беларусі падчас і пасля аперацыі па захопе Кіева. Сярод іх — байцы элітных падраздзяленняў, удзел якіх раней не пацвярджаўся дакументальна. У матэрыялах утрымліваюцца імёны, дыягназы, даты шпіталізацыі.