Запускаецца анлайн-кінатэатр беларускага кіно VODBLISK.VODBLISK створаны з важнай мэтай — зрабіць бе…

Запускаецца анлайн-кінатэатр беларускага кіно VODBLISK.

VODBLISK створаны з важнай мэтай — зрабіць беларускае кіно даступным, вядомым і папулярным, сабраўшы ў адным месцы крутыя беларускія фільмы, каб любы беларус ці замежнік змог даведацца больш пра беларускі кінематограф усяго ў пару клікаў. Больш не прыйдзецца марнаваць час на пошук рэдкага беларускага фільма ў інтэрнэце або чакаць, калі яго пакажуць аднойчы на фэстах.